Палескі агеньчык 2020

Дарагія ўдзельнікі конкурсу, выкладчыкі, бацькі!

Дзякуем вам за ўдзел у IV міжнародным конкурсе юных музыкаў «Палескi агеньчык» памяці Юрыя Блінова!

Дзякуем ўсіх членаў нашага аўтарытэтнага, прафесійнага журы за працу і ўважлівае, добразычлівыя адносіны да кожнага ўдзельніка конкурсу!

Сёння мы аб'яўляем вынікі, але не развітваемся з вамі.

У бліжэйшы час на сайце будзе выкладзены канцэрт лаўрэатаў.

Па традыцыі мы плануем канцэрты лаўрэатаў у канцэртнай зале «Верхні горад܏», калі гэта стане магчымым.

 

ВЫНІКІ

 

Вызначаны уладальнік Гран-пры конкурсу — Анастасія Шымчак (фартэпіяна, сярэдняя група).

Лаўрэатам і дыпламантам конкурсу будуць уручаны (або высланы па пошце) адпаведныя дыпломы.

Лаўрэаты конкурсу атрымаюць памятныя прызы.

Пераможцы ў катэгорыі «Кампазіцыя» атрымаюць дыск з запісам аўтарскага канцэрта Юрыя Блінова.

Усім удзельнікам конкурсу будуць высланы па электроннай пошце граматы за ўдзел у конкурсе.

Выкладчыкі, якія падрыхтавалі лаўрэатаў і дыпламантаў, ўзнагароджваюцца дыпломамі конкурсу.

Дадаткова заснаваны спецыяльныя дыпломы:

  • «Шматграннасць» за ўдзел у двух конкурсных катэгорыях;
  • «За лепшае выкананне творы нацыянальнага кампазітара»;
  • дыпломы Барыса Блоха: "За любоў да музыкі»; «За добра складзеную праграму» (катэгорыя «Фартэпіяна»);
  • дыплом журы «За новы погляд на фальклорную традыцыю» (катэгорыя «Кампазіцыя»).

Будзе яшчэ некалькі сюрпрызаў!

Заходзіце на наш сайт, слухайце запісы выступленняў, пішыце нам на пошту!

Да новых сустрэч!

 

Глядзець вынiкi